четверг, 20 июля 2017 г.

Замежныя мовы №2/2017

ПАРАДЫ ПА ВЫВУЧЭННІ НЯМЕЦКАЙ МОВЫ. ВУЧЫМ СЛОВЫ З ДАПАМОГАЙ КАРТАК

Goethe-Institut Minsk 17. Juli um 14:00 ·
Як займальна вучыць новыя словы, авалодваць слоўнікавым запасам без нуднага зазубрывання? Вельмі лёгка: з дапамогай картак!
Вы проста робіце карткі. Для гэтага можна ўзяць ліст паперы фармату А4 і скласці яго 3 разы, разрэзаць – і вось у вас ужо 8 маленькіх картак! На адным баку вы пішаце нямецкае слова, якое трэба вывучыць, на другой – ягоны пераклад, таксама можна напісаць кароткі прыклад ужывання гэтага слова ў сказе альбо словазлучэнні.
Вучыце словы ў вольную хвіліну, перабіраючы карткі. Альтэрнатыўна можна раскладаць іх на стале і вучыць словы, перавёртываючы карткі з аднаго боку на другі. Тое, што лёгка запомнілася, адкладайце, над іншым яшчэ працуйце. Вы пабачыце, як незаўважна вы асвоіце цэлыя масівы невядомых вам раней слоў!
Прыемнага вывучэння мовы!